Дарожная мапа рэформаў з’яўляецца планам па вываду Беларусі з сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу. За апошнія 10 год застой набыў хранічны характар. Улады не ў стане прыняць адэкватную праграму развіцця і рэалізаваць яе. Дарожна мапа рэформаў – гэта пазітыўны адказ палітарганізацый і незалежных эксператаў на запыт беларусаў на перамены.
“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” адкрыты для ўдзелу кожнага прыхільніка пазітыўных перамен. Вы можаце далучыцца да абмеркавання прапаноў і прасоўвання дарожнай мапы рэформаў.