На працягу некалькіх гадоў вядучыя палітарганізацыі Беларусі супрацоўнічалі, каб узгадніць свае пазіцыі і бачанне пазітыўных перамен у Беларусі. Канферэнцыі, працоўныя сустрэчы і абмен вопытам па пытаннях рэформаў праходзілі як у Беларусі, так і за мяжой.
У пачатку 2020 года сем палітычных арганізацый аб'ядналі свае намаганні ў распрацоўцы і прасоўванні дарожнай мапы ``Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі``. Былі абраны найбольш важныя сферы рэфармавання ў адпаведнасці з чаканнямі грамадзян краіны.
У ініцыятыве прынялі ўдзел такія палітычныя партыі як Беларускі народны фронт, Беларуская партыя ``Зялёныя``, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб'яднаная грамадзянская партыя, а таксама рух «За свабоду» і цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў ``Наш дом`` .