РЭАНІМАЦЫЙНЫ ПАКЕТ РЭФОРМАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІДЭКЛАРАЦЫЯ

Мы, беларускія палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, незалежныя эксперты, разумеючы, што пабудова ў Беларусі прававой, дэмакратычнай дзяржавы, захаванне і ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны, сацыяльна-эканамічныя рэформы, вольны рынак, нацыянальнае адраджэнне – падмурак для існавання нашай краіны.

Ацэньваем сітуацыю ў Беларусі, як крызісную і канстатуем няздольнасць сённяшняй улады забяспечыць дабрабыт і бяспеку грамадзян, гарантаваць недатыкальнасць, правы і свабоды беларусам.

Рэанімацыйны пакет рэформаў – грамадска-палітычная пляцоўка, якая спалучае вядучыя дэмакратычныя Партыі, НДА і экспертаў, і выконвае функцыі каардынацыйнага цэнтра па распрацоўцы і прасоўванне ключавых рэформаў у Беларусі.

Мы бачым сваю місію ў распрацоўцы і прасоўванні зменаў з мэтай вяртання нашай краіны на шлях пабудовы незалежнай, дэмакратычнай, прававой, еўрапейскай дзяржавы. Аўтарытэтнай, а не аўтарытарнай Беларусі, дзе свабодныя грамадзяне карыстаюцца роўнымі правамі і разам вырашаюць сваю будучыню.

Мы заклікаем экспертную супольнасць, партыі, прафсаюзы і НДА далучацца да гэтай ініцыятывы, праяўляць актыўнасць у абмеркаванні і ініцыяваць новыя тэмы для дыскусіі. Мы ўпэўнены, што вобраз новай Беларусі – гэта калектыўнае жаданне кожнага грамадзяніна жыць годна на сваёй зямлі.

І ў гэтым наша нацыянальная згода!

Жыве Беларусь!

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2022 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі