РэформыПЕРААДОЛЕННЕ БЕДНАСЦІ

 

Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы

Беларуская партыя “Зялёныя”.

 

Сціслае апісанне

Асноўнымі праблемамі ў частцы пераадолення беднасці з’яўляюцца існыя механізмы ўліку беднасці ў краіне, слабы ахоп малазабяспечаных грамадзян механізмамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, адсутнасць ільгот, існаванне шматузроўневай беднасці ў розных сацыяльных стратах грамадства. Калі мы хочам пераадолець беднасць у Рэспубліцы Беларусь, нам неабходна адмовіцца ад самазаспакаення і паглядзець праблеме ў вочы, удасканальваючы механізмы ўліку беднасці і крытычна гледзячы на наяўныя механізмы сацыяльнай падтрымкі. Удасканальванне ўліку беднасці, сістэмы аплаты працы і абавязковых сацыяльных трансфертаў, сістэмы ДАСД і сацыяльнай падтрымкі асоб, якія знаходзяцца ў зоне беднасці або рызыкі беднасці, – усё гэта дазволіць дасягнуць заяўленай мэты: ліквідаваць галечу, скараціць беднасць да 5 % насельніцтва, а адносную беднасць да 8 %.

 

Праблемы, на вырашэнне якіх накіраваныя захады

Праблема пераадолення беднасці востра стаіць перад Беларуссю з часоў здабыцця ёй незалежнасці. Беднасцю ў Беларусі лічацца сярэднедушавыя рэсурсы ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму. За апошнія 20 гадоў краіна дамаглася значных поспехаў у скарачэнні беднасці, заснаванай на дадзеным паказчыку: з 2000 па 2022 гады колькасць грамадзян з даходам ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму скарацілася ў 10 разоў, з 41 % да 4 %. Пры гэтым нават Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што лічыць беднымі толькі тых, хто мае даходы ніжэй пражытковага мінімуму, памылкова, і што на БПМ пражыць “дастаткова праблематычна”. Варта адзначыць, што БПМ вылічваецца ў Беларусі без уліку рэгіянальных асаблівасцяў.

Беднасць становіцца больш відавочнай праблемай, калі ўлічваць не толькі абсалютную беднасць, але і адносную. Шэраг даследчыкаў лічыць ёй узровень у 60 % ад медыяннага ўзроўню сярэднедушавых наяўных рэсурсаў. Карыстаючыся такой метадалогіяй, можна вызначыць, што да бедных у Беларусі можна аднесці 16.3 % насельніцтва.

Яшчэ больш відавочнай праблема становіцца ў тым выпадку, калі мы возьмем іншы паказчык, які дзейнічаў у Беларусі да лістапада 2021 года, – мінімальны спажывецкі бюджэт, які вызначаў суму, неабходную для задавальнення галоўных (а не толькі асноўных) фізічных, сацыяльных і культурных патрэб. У 2022 годзе сярэднедушавымі рэсурсамі ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту (узровень лістапада 2021 года, г. зн. без уліку інфляцыі) валодалі да 45 % жыхароў краіны. Г. зн. амаль палова жыхароў Беларусі не можа задаволіць галоўныя фізічныя, сацыяльныя і культурныя патрэбы.

Атрыманая адукацыя, старасць, наяўнасць дзяцей, адсутнасць працы – усё гэта значна павышае рызыку апынуцца за рысай беднасці, у тым ліку і абсалютнай.  Дзейная ў Беларусі эканамічная мадэль і мадэль сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага страхавання мае шэраг недахопаў, якія ўтрымліваюць праблему беднасці ў парадку дня:

  • нізкі мінімальны заробак, які ўсяго на 38 % вышэй БПМ і складае ўсяго 80 % ад мінімальнага спажывецкага бюджэту (лістапад 2021 года, цяпер доля была б яшчэ ніжэй);
  • ігнараванне рэгіянальнай дэферэнцыяцыі кошту жыцця ў вызначэнні мінімальнага заробку і бюджэту пражытковага мінімуму;
  • вельмі нізкая (8 % ад БПМ) і цяжкадасягальная дапамога па беспрацоўі;
  • вельмі нізкія абавязковыя сацыяльныя трансферты;
  • адсутнасць сістэмы льгот для катэгорый насельніцтва, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі;
  • слабыя механізмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у адносінах сямей з дзецьмі;
  • слабы ўплыў механізмаў ДАСД на зніжэнне беднасці;
  • слабы ахоп ДАСД і яе нізкая даступнасць;
  • нізкая інфармаванасць насельніцтва пра ДАСД.

Асноўныя мэты захадаў

Ліквідацыя галечы (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй БПМ), зніжэнне ўзроўню беднасці (наяўныя рэсурсы ніжэй МСБ) да 5 % насельніцтва, а адноснага ўзроўню беднасці (60 % ад медыянных сярэднедушавых наяўных рэсурсаў) да 8 % насельніцтва.

 

Крокі па рэалізацыі захадаў

  1. Удасканальванне ўліку беднасці

Вярнуць у якасці паказчыка мінімальны спажывецкі бюджэт і ўсталяваць наступную дыферэнцыяцыю ва ўліку беднасці: галеча (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй БПМ); беднасць (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй МСБ); рызыка беднасці (узровень наяўных рэсурсаў на 10 % вышэй МСБ). Усталяваць дыферэнцыяваны разлік БПМ і МСБ для розных мясцовасцяў (г. Мінск, абласныя гарады,  малыя гарады, сельская мясцовасць).

  1. Удасканальванне сістэмы аплаты працы і абавязковых сацыяльных трансфертаў

Усталяваць мінімальны заробак на ўзроўні 140 % ад мінімальнага спажывецкага бюджэту, памер стыпендый не менш БПМ, дапамогі для непрацаздольных грамадзян або па доглядзе за непрацаздольнымі да ўзроўню МСБ. Спрасціць крытэры атрымання дапамогі па беспрацоўі і павялічыць яго мінімальны памер да МСБ.  Весці актыўную палітыку на рынку працы для барацьбы са структурным беспрацоўем. Забяспечыць захады процідзеяння дыскрымінацыі пры найме і аплаце працы для груп, якія дыскрымінуюцца (жанчын, нац. меншасцяў, сэксуальных меншасцяў, груп, якія дыскрымінуюцца паводле ўзросту). Стымуляваць стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў.

  1. Удасканальванне сістэмы ДАСД і сацыяльнай падтрымкі асоб, якія знаходзяцца ў зоне беднасці або рызыкі беднасці

Увесці адмоўны падаходны падатак для давядзення сярэднедушавых наяўных рэсурсаў сям’і да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму. Распрацаваць сістэму льгот для асоб, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі беднасці, і для асоб, якія могуць стаць фактарамі, што ўплываюць на беднасць (дзеці, інваліды, пенсіянеры). Увесці сістэму субсідавання ЖКП для грамадзян у зонах беднасці. Укараніць сістэму ўліку грамадзян, якія знаходзяцца ў зонах галечы, беднасці або рызыкі беднасці. Распрацаваць механізмы прэвентыўнага інфармавання грамадзян аб існых механізмах ДАСД і льготах у выпадку, калі яны патрапяць у зону беднасці або рызыкі беднасці. Скараціць колькасць адміністрацыйных працэдур, неабходных для атрымання ДАСД або льгот. Прыняць праграму прадастаўлення таннага дзяржаўнага арэнднага жылля.

 

Органы, якія прымаюць рашэнні

Парламент, Урад.

 

Нарматыўныя прававыя дакументы

– Аб пражытковым мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь ад 6 студзеня 1999 г. № 239-3;

– Аб усталяванні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы ад 17 ліпеня 2002 г. № 124-3;

– Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь;

– Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 125-3;

– Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Указы:

– Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе ад 19 студзеня 2012 г. № 41.

 

admin2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2022 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі