КАРОТКАЕ АПІСАННЕ Існуючая ў Беларусі постсавецкая мадэль дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя не адпавядае сучасным патрабаванням ні па фінансавых магчымасцях, ні па структуры, ні па кадравым патэнцыяле, ні па арганізацыйных прынцыпах яе дзейнасці. Для забяспячэння сучаснага ўзроўню медычнага абслугоўвання насельніцтва неабходна ўвядзенне страхавой медыцыны, з захаваннем сацыяльных гарантыяў з боку дзяржавы для найменш абароненых сацыяльных групаў...