РэформыРЭФАРМАВАННЕ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/00013.png

КАРОТКАЕ АПІСАННЕ

Колькасныя паказчыкі беларускай адукацыі, як і яе даступнасць, не трансфармуюцца ў сацыяльныя і эканамічныя эфекты як для грамадства ў цэлым, так і для асобнага грамадзяніна. Так, у Беларусі ўзровень адукацыі часцяком не гарантуе далейшых перспектываў па працаўладкаванні, прафесійным развіцці і годнага заробку.

Рэформы ў сістэме адукацыі павінны прывесці да павышэння якасці, эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці адукацыі Рэспублікі Беларусь на лакальным, рэгіянальным і глабальным рынках адукацыі.

ПРАБЛЕМЫ, НА РАШЭННЕ ЯКІХ НАКІРАВАНЫЯ РЭФОРМЫ

Праблемы ў сістэме адукацыі маюць як агульны (сістэмны), так і спецыфічны (у залежнасці ад узроўню) характар.

Да агульных (сістэмных) праблемах адносяцца:

1) празмерная забюракратызаванасць і зарэгуляванасць (дыктат адукацыйных стандартаў), дзяржаўная палітызацыя сістэмы адукацыі;

2) адсутнасць інстытуцыйнай аўтаноміі і неразвітасць самакіравання ва ўстановах адукацыі;

3) істотнае недафінансаванне сферы адукацыі;

4) неразвітасць сацыяльнага партнёрства і інстытутаў грамадскага кантролю за адукацыяй;

5) дэфіцыт незалежных інструментаў маніторынгу і кантролю якасці адукацыі;

6) адсутнасць прадуктыўнага канкурэнтнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю лепшых адукацыйных мадэляў і практык, эрозія акадэмічных стандартаў і зніжэнне якасці адукацыі;

7) слабая інтэграцыя фармальнага, нефармальнага і інфармальнага навучання;

8) неразвітасць дыстанцыйнай адукацыі;

9) недасканаласць сацыяльнага вымярэння адукацыі;

10) дэфіцыт адукацыйных праграм на беларускай мове.

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ / ЗАДАЧЫ РЭФОРМЫ

Ключавая мэта рэформаў – палепшыць якасць, павысіць эфектыўнасць, прывабнасць і канкурэнтаздольнасць адукацыі Рэспублікі Беларусь на лакальным, рэгіянальным і глабальным рынках адукацыі. Дадзеная мэта можа быць дасягнута па меры вырашэння наступных задач:

Дэбюракратызаваць і аптымізаваць колькасць устаноў і супрацоўнікаў, якія працуюць у сферы адукацыі.

Пашырыць інстытуцыйную аўтаномію і развіць паўнавартаснае самакіраванне ў адукацыйных установах.

Павысіць узровень фінансавання сістэмы адукацыі з публічных фондаў, стварыць больш дыферэнцыяваную і гнуткую сістэму фінансавання ўстаноў адукацыі.

Сфармаваць прадуктыўнае канкурэнтнае асяроддзе, якое садзейнічае развіццю лепшых адукацыйных мадэляў і практык.

Гарманізаваць каштоўнаснае, прававое і істытуцыянальнае рэгуляванне ўстаноў адукацыі з еўрапейскімі і міжнароднымі стандартамі.

Стварыць незалежную (ад Міністэрства адукацыі) сістэму маніторынгу і кантролю якасці адукацыі.

Стварыць эфектыўныя інструменты адпаведнасці рынка адукацыі і рынка працы.

Зрабіць развітым сацыяльнае партнёрства і сфармаваць інстытуты грамадскага кантролю за працай сістэмы адукацыі.

Удасканаліць сацыяльнае вымярэнне адукацыі.

Сфармаваць прававыя і інстытуцыянальныя ўмовы, якія спрыяюць сінэргіі фармальнага, нефармальнага і інфармальнага навучання.

Стварыць спрыяльныя юрыдычныя, фінансавыя і інфраструктурныя ўмовы для развіцця дыстанцыйнай адукацыі.

Стварыць спрыяльныя фінансавыя і інфраструктурныя ўмовы для развіцця адукацыі на беларускай мове.

АСНОЎНЫЯ МЕРЫ

Запланаваныя меры / крокі па рэалізацыі рэформаў будуць мець як агульны (сістэмны), так і спецыфічны (сфакусаваны на канкрэтным узроўні) характар.

Сістэмныя (агульныя для ўсіх узроўняў) меры / крокі па рэалізацыі рэформаў:

1) Павышэнне фінансавання.

Гэта прадугледжвае:

павелічэнне адлічэнняў публічных фондаў;

аптымізацыю колькасці ўстаноў адукацыі і колькасці супрацоўнікаў, якія не былі занятыя непасрэдна ў адукацыйным працэсе;

дыверсіфікацыю крыніц фінансавання вышэйшай адукацыі:

  • рэспубліканскі бюджэт (не больш за 50%),
  • абласныя бюджэты (не больш за 10%),
  • мясцовыя бюджэты (не больш за 5%),
  • фонды (не менш за 10%),
  • прадпрыемствы (не менш за 5%),
  • бізнес-карпарацыі (не менш за 5%),
  • прыватныя асобы (у тым ліку выпускнікі ВНУ) (5%),
  • студэнты (не больш за 10%).

У якасці стратэгічна важнай крыніцы фінансавання павінен разглядацца мэтавы капітал некамерцыйнай арганізацыі (т.зв. эндаумент (endowment)).

2) дэпалітызацыя, дэбюракратызацыя і аўтаномія.

Дзяржаўная дэпалітызацыя сферы адукацыі, скасаванне «дыктатуры стандартаў», пашырэнне аўтаноміі і акадэмічнай свабоды ўстаноў адукацыі.

3) Грамадскі ўдзел і кантроль за дзейнасцю ўстаноў адукацыі.

Апякунскія Рады як органы самакіравання дазволяць пазбегнуць злоўжывання аўтаноміяй, прадстаўленай установам адукацыі і павысіць іх сацыяльную адказнасць. Развіццё паўнавартаснага сацыяльнага партнёрства, якое прадугледжвае непасрэдны ўдзел стэйкхолдэраў ў фарміраванні адукацыйнай палітыкі, працэсе адукацыі і ацэнцы яго вынікаў.

4) Збліжэнне рынку адукацыі і рынку працы.

Неабходна распрацаваць Нацыянальную сістэму кваліфікацый і Нацыянальную рамку кваліфікацый – рамачныя ўмовы паўнавартаснага і поўнамаштабнага ўзгаднення адукацыйных і прафесійных стандартаў.

Замест недзеяздольных і неэфектыўных цэнтраў прафарыентацыі і службаў занятасці неабходна стварыць сістэму адукацыйнага кансалтынгу з удзелам працадаўцаў і інш. стэкхолдераў. Яна павінна валодаць прадуманай сістэмай ацэнкі і прызнання ўзроўню ведаў і кампетэнцый на аснове ўсіх відаў навучання (фармальнага, нефармальнай, інфармальнага). Такая сістэма арыентуецца на стварэнне мадэлі гнуткіх, індывідуалізаваных адукацыйных траекторый.

5) Наладзіць эфектыўную сістэму збору дадзеных аб запатрабаванасці выпускнікоў сярэдняй школы, ПТА, ССО і ВО на перспектывы працаўладкавання.

Звесткі аб навучэнцах і пра тое, што адбываецца з імі пасля заканчэння навучальнай установы паказваюць:

наколькі запатрабаваная тая ці іншая спецыяльнасць на рынку працы,

ці адпавядае пазіцыя, якую займае выпускнік атрыманай адукацыі,

колькі выпускнікоў працуе па спецыяльнасці, колькі сярод іх беспрацоўных.

6) Фарміраванне канкурэнцыі адукацыйных мадэляў і практык.

Дыферэнцыраваны падыход да рэарганізацыі і дыферэнцыяцыі дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя і кадравыя рэсурсы устаноў. Гэта таксама дасць магчымасць знайсці і ўзяць за ўзор найбольш паспяховы вопыт у сферы выкладання і адміністрыравання адукацыйных устаноў.

7) Узаемнае дапаўненне фармальнага, нефармальнага і неафіцыйнага навучання.

Глыбокая інтэграцыя ўсіх трох тыпаў адукацыі дазваляе выявіць, прызнаць і задзейнічаць поўны дыяпазон наяўных кваліфікацый і ведаў асобы. Для дасягнення гэтай мэты неабходна:

замацаваць на заканадаўчым узроўні панятак нефармальнага і спантанага тыпу адукацыі або сінанімічныя ім паняцці;

пры распрацоўцы інструментаў інтэграцыі трох тыпаў адукацыі ўзяць за аснову сістэму прызнання (валідацыю) нефармальнага і неафіцыйнага навучання, прынцыпы якога былі сфармуляваны экспертнай групай «H» (2003);

распрацаваць нацыянальную сістэму прызнання нефармальнага і неафіцыйнага навучання, якая садзейнічае прагрэсу ў адукацыі і навучанні, (рэ) інтэграцыі ў рынак працы, тэрытарыяльнай і прафесійнай мабільнасці.

8) Развіццё дыстанцыйнай адукацыі

Юрыдычна (у Кодэксе аб адукацыі) замацаваць статус дыстанцыйнай адукацыі на ўсіх узроўнях і для ўсіх формаў навучання;

Стварыць эфектыўную інфраструктуру для развіцця паўнавартаснай дыстанцыйнай адукацыі;

Правесці шырокамаштабную перападрыхтоўку выкладчыкаў з мэтай асваення асноўных ведаў і навыкаў работы ў дыстанцыйным асяроддзі.

9) Развіццё інклюзіўнай адукацыі:

  • замацаваць на заканадаўчым узроўні паняцце інклюзіўнай адукацыі;
  • распрацаваць і ўкараніць дзяржаўную праграму забеспячэння ВНУ спецыяльнымі тэхнічнымі і матэрыяльнымі сродкамі для навучання людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

10) Развіццё адукацыі на беларускай мове.

Стварэнне спрыяльных фінансавых, адукацыйных і інфраструктурных умоў для праграм, груп і ўстаноў, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс на беларускай мове.

Стварэнне эфектыўнай працы сістэмы пазітыўнай матывацыі, якая спрыяе выбару выхаванцамі і бацькамі беларускамоўных адукацыйных праграм па прычыне іх большай прывабнасці. Гэта будзе ключавым фактарам фарміравання высокаадукаваных і высокакваліфікаваных нацыянальных элітаў, якія сцвярджаюць і захоўваюць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.

 ОРГАНЫ, ЯКI ПРЫМАЮЦЬ РАШЭННІ

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі), Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011).

editor

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2022 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі