UncategorizedХто мы

Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі – гэта аперацыйная платформа і вынік сумеснай працы палітычных арганізацый і незалежных экспертаў Беларусі.

Эксперты дарожнай мапы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” прапануюць план глыбокіх перамен у найбольш важных сферах дзяржаўнай палітыкі:

  • Эканоміка, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, стварэнне новых працоўных месцаў,

  • Ахова здароўя,

  • Адукацыя,

  • Дзяржаўнае кіраванне,

  • Судова-прававая сістэма,

  • Выбары і выбарчае заканадаўства,

  • Антыкарупцыйная платформа,

  • Нацыянальная бяспека,

  • Пенсіі,

  • Жыллёва-камунальная гаспадарка,

  • Энергетычны сектар і зялёная эканоміка,

  • Гарадское планаванне,

  • Мясцовае самакіраванне,

  • Партыйная сістэма.

На пачатку 2020 года сем палітычных арганізацый вырашылі аб’яднаць свае высілкі па распрацоўцы і прасоўванні праекта рэформаў у ключавых для Беларусі сферах. У ініцыятыве прынялі ўдзел такія палітычныя партыі як Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларускі народны фронт, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама рух “За свабоду” і цэнтр грамадскіх ініцыятыў “Наш дом”.

РПР з’яўляецца адказам на запыт грамадства на пазітыўныя перамены і глыбокія рэформы ў ключавых сферах дзяржаўнай палітыкі, у абмеркаванні якіх можа прыняць удзел кожны прыхільнік перамен.

Удзельнікаў сумеснай платформы РПР аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасці:

  • пабудова ў Беларусі прававой, дэмакратычнай і сацыяльный дзяржавы,

  • захаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны,

  • правядзенне сацыяльна-эканамічных рынкавых пераўтварэнняў,

  • нацыянальна-культурнае адраджэнне.

Сярод распрацоўшчыкаў дарожнай мапы прысутнічае агульнае разуменне таго, што дзеючае кіраўніцтва краіны не мае бачання па вывадзе Беларусі з хранічнага крызісу і адказаў на выклікі, якія стаяць перад краінай. У апошнія 10 год дзяржава не ў стане гарантаваць умовы для росту эканомікі і дабрабыту грамадзян. Пастаянна адбываецца скарачэнне сацыяльных гарантый, увядзенне новых падаткаў і збораў, росту тарыфаў ЖКГ. Аднак улады абмяжоўваюць канкурэнцыю, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, магчымасці грамадзянскай супольнасці запоўніць прабелы ў сацыяльнай палітыцыі дзяржавы. Нязменнасць вышэйшага кіраўніцтва прыводзіць да дысфункцыі дзяржапарату ў крызісных сітуацыях, як ва ўмовах пандэміі COVID-19. Усё часцей рашэнні ўладаў ставяць пад пагрозу не толькі дабрабыт грамадзян, але іх здароўе і жыццё.  

Дарожная мапа рэформаў уяўляе з сябе распрацаваны незалежнымі экспертамі план па вывадзе Беларусі з сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, які за апошнія 10 год набыў хранічных характар.

“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” адкрыты для ўдзелу кожнага прыхільніка пазітыўных перамен. Вы можаце далучыцца да абмеркавання прапаноў і прасоўвання дарожнай мапы рэформаў.

editor

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2022 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі