ПРАЕКТ ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ МЯСЦОВЫМ САМАКІРАВАННІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы: Рух “За Свабоду”. Гэты Закон у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы функцыянавання мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь. ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Артыкул 1. Мясцовае самакіраванне Мясцовае самакіраванне складае адну з...