Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы: Аб’яднаная Грамадзянская партыя. Рэзюме Распрацоўка праекта закона “Аб паліцыі” выклікана неабходнасцю радыкальнай змены падыходаў да дзейнасці органаў унутраных спраў, іх выкарыстанні, камплектаванні, навучанні, матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнні і іншым аспектам функцыянавання праваахоўных органаў. Міліцыя Беларусі пасля распаду былога СССР у амаль нязменнай форме захавала функцыю палітычнага вышуку і пераследу іншадумцаў....