Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Кароткае апісанне рэформы Беларуская мова – аснова культуры беларускага народа. Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай. Гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа склалася ў XIV-XVI стагоддзях, калі землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У ВКЛ з 1566...