АРГАНІЗАЦЫЯ, АДКАЗНАЯ ЗА РАСПРАЦОЎКУ ПРАЕКТУ РЭФОРМЫ: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). КАРОТКАЕ АПІСАННЕ РЭФОРМЫ: Беларуская эканоміка перажывае не крызіс беспрацоўя, а крызіс занятасці не там і не тымі. Тысячы людзей працягваюць працаваць у калгасах, стратных заводах, на непрадуктыўных пасадах у дзяржаўным сектары. Адначасова не хапае ІТ-спецыялістаў, лагістаў, адміністратараў, спецыялістаў па абслугоўванні складанай тэхнікі, аператараў робатызаваных...