Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі – гэта аперацыйная платформа і вынік сумеснай працы палітычных арганізацый і незалежных экспертаў Беларусі.
Эксперты дарожнай мапы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” прапануюць план глыбокіх перамен у найбольш важных сферах дзяржаўнай палітыкі:
-
Эканоміка, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, стварэнне новых працоўных месцаў,
-
Ахова здароўя,
-
Адукацыя,
-
Дзяржаўнае кіраванне,
-
Судова-прававая сістэма,
-
Выбары і выбарчае заканадаўства,
-
Антыкарупцыйная платформа,
-
Нацыянальная бяспека,
-
Пенсіі,
-
Жыллёва-камунальная гаспадарка,
-
Энергетычны сектар і зялёная эканоміка,
-
Гарадское планаванне,
-
Мясцовае самакіраванне,
-
Партыйная сістэма.
На пачатку 2020 года сем палітычных арганізацый вырашылі аб’яднаць свае высілкі па распрацоўцы і прасоўванні праекта рэформаў у ключавых для Беларусі сферах. У ініцыятыве прынялі ўдзел такія палітычныя партыі як Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларускі народны фронт, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама рух “За свабоду” і цэнтр грамадскіх ініцыятыў “Наш дом”.
РПР з’яўляецца адказам на запыт грамадства на пазітыўныя перамены і глыбокія рэформы ў ключавых сферах дзяржаўнай палітыкі, у абмеркаванні якіх можа прыняць удзел кожны прыхільнік перамен.
Удзельнікаў сумеснай платформы РПР аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасці:
-
пабудова ў Беларусі прававой, дэмакратычнай і сацыяльный дзяржавы,
-
захаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны,
-
правядзенне сацыяльна-эканамічных рынкавых пераўтварэнняў,
-
нацыянальна-культурнае адраджэнне.
Сярод распрацоўшчыкаў дарожнай мапы прысутнічае агульнае разуменне таго, што дзеючае кіраўніцтва краіны не мае бачання па вывадзе Беларусі з хранічнага крызісу і адказаў на выклікі, якія стаяць перад краінай. У апошнія 10 год дзяржава не ў стане гарантаваць умовы для росту эканомікі і дабрабыту грамадзян. Пастаянна адбываецца скарачэнне сацыяльных гарантый, увядзенне новых падаткаў і збораў, росту тарыфаў ЖКГ. Аднак улады абмяжоўваюць канкурэнцыю, развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, магчымасці грамадзянскай супольнасці запоўніць прабелы ў сацыяльнай палітыцыі дзяржавы. Нязменнасць вышэйшага кіраўніцтва прыводзіць да дысфункцыі дзяржапарату ў крызісных сітуацыях, як ва ўмовах пандэміі COVID-19. Усё часцей рашэнні ўладаў ставяць пад пагрозу не толькі дабрабыт грамадзян, але іх здароўе і жыццё.
Дарожная мапа рэформаў уяўляе з сябе распрацаваны незалежнымі экспертамі план па вывадзе Беларусі з сістэмнага сацыяльна-эканамічнага крызісу, які за апошнія 10 год набыў хранічных характар.
“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” адкрыты для ўдзелу кожнага прыхільніка пазітыўных перамен. Вы можаце далучыцца да абмеркавання прапаноў і прасоўвання дарожнай мапы рэформаў.