РэформыКАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД

Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы:

Аб’яднаная Грамадзянская партыя ў кааперацыі з Цэнтрам “Еўрапейскі Дыялог”, экспертамі (былыя члены КС Беларусі, экс-старшыні Канстытуцыйнага Суда Літвы, Малдовы, Грузіі Дайніюс Жалімас, Аляксандру Тэнасе, Георгій Папуашвілі, прарэктар Харкаўскага універсітэта Юры Барабаш і ін).

 

Кароткае апісанне рэформы:

Рэформа прадугледжвае распрацоўку і наступнае прасоўванне праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” у развіццё праекта Канстытуцыі Новай Беларусі. Дадзены праект з’яўляецца часткай пакета інстытуцыйных рэформаў, якія забяспечваюць пераход ад аўтарытарнай да дэмакратычнай формы кіравання.

 

Праблемы, на рашэнне якіх накіраваная рэформа:

Пяць ключавых пераваг новай мадэлі канстытуцыйнай юстыцыі

– Сумленны, адкрыты і празрысты конкурс на замяшчэнне пасад суддзяў Канстытуцыйнага суда. Гэта дасць магчымасць усім юрыстам з высокай рэпутацыяй і належным узроўнем добрапрыстойнасці прэтэндаваць на заняцце пасады суддзі. З мэтай пазбягання рызык кулуарных дамоўленасцей, да правядзення конкурсу будуць прыцягнуты замежныя юрысты з бездакорнай рэпутацыяй.

– Гарантаванне доступу да канстытуцыйнага правасуддзя простым грамадзянам шляхам заснавання “поўнай” мадэлі канстытуцыйнай скаргі. Гэта азначае, што грамадзяне, прайшоўшы ўсе судовыя інстанцыі, змогуць аспрэчыць канстытуцыйнасць закону, якім ушчамляецца яго асноўныя правы. А Канстытуцыйны суд, у сваю чаргу, атрымае права шляхам прызнання неканстытуцыйным адпаведнага закона даць магчымасць для грамадзян перагледзець несправядлівае судовае рашэнне, вынесенае адносна яго на падставе гэтага закону.

– Поўная арганізацыйная і фінансавая аўтаномія Канстытуцыйнага суда, якая дазволіць прымаць яму рашэнні, заснаваныя выключна на вяршэнстве права і іншых прынцыпах Канстытуцыі.

– Поўная арганізацыйная і фінансавая аўтаномія Канстытуцыйнага суда, якая дазволіць прымаць яму рашэнні, заснаваныя выключна на вяршэнстве права і іншых прынцыпах Канстытуцыі.

– Устанаўленне абавязку выканання рашэнняў Канстытуцыйнага суда суб’ектамі ўладных паўнамоцтваў, аж да ўстанаўлення канстытуцыйнай адказнасці за адступленне ад афіцыйных прававых пазіцый Суда.

 

Асноўныя мэты і задачы рэформы:

Доўгатэрміновая стратэгічная мэта: прыняцце Канстытуцыі новай Беларусі і пакета асноўных інстытуцыйных законаў  яе развіцця, сярод якіх праект закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.

Задачы:

  1. Распрацоўка праекта закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.
  2. Узгадненне праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” з асноўнымі палітычнымі партыямі і новымі палітычнымі структурамі.

 

Асноўныя захады па рэалізацыі рэформы:

Правядзенне аналізу заканадаўства замежных краін, якое рэгламентуе стварэнне і дзейнасць Канстытуцыйнага Суда (у прыватнасці, Літва, Грузія, Украіна, Малдова, і г.д.).

Распрацоўка Канцэпцыі закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Беларусі”.

Распрацоўка праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.

Абмеркаванне праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” з экспертамі ў ходзе рабочых сустрэч і публічныя абмеркаванні праекта закона з шырокім колам зацікаўленых асоб праз інтэрнэт (у прыватнасці на пляцоўцы “Электронная Беларусь”. Дапрацоўка праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” з) улікам грамадскіх абмеркаванняў.

Дадаванне праекта закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” для разгляду і зацвярджэння ў Каардынацыйную раду як прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

 

Органы, якія прымаюць рашэнні:

Рабочая група па распрацоўцы праекта закона, якая ўключае прадстаўнікоў экспертнай супольнасці Беларусі, Літвы, Малдовы, Украіны, Грузіі, усіх асноўных палітычных партый;

Каардынацыйная рада як прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

 

Нарматыўныя акты, якія варта прыняць для рэалізацыі рэформы:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;

Закон “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.

admin2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2022 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі