РэформыЦЫРКУЛЯРНАЯ ЭКАНОМІКА

 

Арганізацыя, адказная за распрацоўку праекта рэформы

Беларуская партыя “Зялёныя”

 

Сціслае апісанне

Цыркулярная эканоміка (эканоміка замкнёнага цыклу) – асноўны кампанент устойлівага развіцця і зялёнай эканомікі, фокус у якой робіцца на ўсіх фазах жыццёвага цыклу прадукцыі: здабычы сыравіны, дызайне прадукта, вытворчасці, збыце, карыстанні і кіраванні адкідамі.

У цыркулярнай эканоміцы рэалізуецца сістэма 5 прынцыпаў (англ. 5R – Reduce, Reuse, Repair, Remanufacture, Recycle): скарачэнне спажывання, паўторнае выкарыстанне, рамонт, аднаўленне, перапрацоўка.

Для рэалізацыі гэтых прынцыпаў неабходна ствараць закрытыя цыклы вытворчасці (рэсурсы не пакідаюць вытворчы цыкл, а ператвараюцца ў новыя тавары), максімальна выкарыстоўваць аднаўляльную энергію і выбудоўваць сістэму, пры якой усе ўдзельнікі абапіраюцца на сістэмнае мысленне і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным у працэсе вытворчасці і спажывання.

 

Асноўныя мэты/задачы рэформы

Пераўтварэнне рэалізуемай сёння лінейнай эканомікі ў цыркулярную эканоміку дапаможа вырашыць наступныя задачы:

  • знізіць рост патрэбы ў першаснай сыравіне;
  • павысіць эфектыўнасць вытворчасці;
  • стварыць новыя працоўныя месцы на рэгіянальным узроўні;
  • падтрымаць міжнародную канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі;
  • забяспечыць устойлівы эканамічны рост;
  • захаваць спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Цыркулярныя пастаўкі і падаўжэнне жыццёвага цыклу прадукцыі ўжо сёння з’яўляюцца элементамі эканомікі Беларусі, таксама ў шэрагу асобных сектароў эканомікі ў значнай ступені выкарыстоўваюцца другасныя сыравінныя рэсурсы. Найбольш распаўсюджаныя элементы цыркулярнай эканомікі – гэта продаж адкідаў (другасных матэрыяльных рэсурсаў) іншым прадпрыемствам і ўжыванне другаснай сыравіны пры вытворчасці прадукцыі.

Але для вырашэння вышэйпералічаных задач неабходна разуменне і кіраванне ўсім жыццёвым цыклам прадукцыі, а значыць, уключэнне ў актуальны парадак пытанняў больш эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў і прадухілення ўтварэння адкідаў (не толькі ўдасканаленне кіравання сістэмай адкідаў).

Сацыяльныя інавацыі, звязаныя з сумесным карыстаннем (шэрынгам), экадызайнам, паўторным выкарыстаннем, перапрацоўкай адкідаў і іншымі працэсамі, прывядуць да зніжэння залежнасці эканамічнага росту ад спажывання першасных рэсурсаў шляхам стварэння кошту ў рамках замкнёных цыклаў, да больш рацыянальных паводзін спажыўцоў і ў той жа час будуць спрыяць умацаванню здароўя і бяспекі людзей.

Створаць новыя магчымасці занятасці і павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнцый па распрацоўцы стратэгій устойлівых структурных пераўтварэнняў у кантэксце цыркулярнай эканомікі.

 

Апісанне праблем, на вырашэнне якіх накіраваныя захады рэформы, і некаторых існых праблем сферы:

1) Укараненне элементаў цыркулярнай эканомікі дазволіць вырашаць ключавыя праблемы: знізіць спажыванне рэсурсаў і вырабляць менш адкідаў. Сёння мы стараемся толькі эфектыўней спраўляцца з колькасцю ўтвараемых адкідаў, якая павялічваецца.

2) Адсутнасць аднастайнага рэгламенту ў адносінах матэрыяльнага складу ўпакоўкі. Вытворцы вольныя ў выбары матэрыялу для вытворчасці ўпакоўкі тавараў, таму праз вялікую колькасць розных тыпаў гэтых матэрыялаў іх перапрацоўка часцей за ўсё немагчымая.

3) Статыстычныя дадзеныя пра адкіды забяспечваюць агульнае ўяўленне пра ўтварэнне і ўтылізацыю адкідаў і маюць ключавую ролю ў стварэнні цыркулярнай эканомікі і яе бесперапынным маніторынгу.

Сёння ключавыя тэрміны, такія як адкіды і другасныя матэрыяльныя рэсурсы, нават не маюць канкрэтнага вызначэння. Адкіды могуць быць класіфікаваныя як пабочныя прадукты, у сувязі з чым не дзейнічае абавязак па іх утылізацыі.

4) Для паспяховай дзейнасці цыркулярных прадпрыемстваў перашкодай з’яўляецца адсутнасць адзінай электроннай базы дадзеных пра наяўнасць адкідаў другасных матэрыяльных рэсурсаў..

5) Адсутнасць каналаў камунікацыі паміж рознымі сектарамі. Кампаніі не ведаюць, хто можа прапанаваць якія адкіды і каму якія адкіды могуць спатрэбіцца. Напрыклад, адкіды могуць спальвацца ў якасці альтэрнатыўнага паліва на цэментных заводах. Але праблема палягае ў тым, што існыя цэментныя заводы і прадпрыемствы, якія займаюцца адкідамі, не камунікуюць адзін з адным.

6) Ёсць і такія недахопы, як адсутнасць аднастайных стандартаў у адносінах кантэйнераў для збору адкідаў (напрыклад, іх колер, колькасць, інфармацыя на кантэйнерах).

7) Адсутнасць ведаў пра цыркулярную эканоміку і перадавыя практыкі яе прымянення як у свеце, так і ў Беларусі ў традыцыйных і пераходных прадпрыемстваў, што абмяжоўвае магчымасці іх больш шырокага ўкаранення.

 

Захады/крокі для ўкаранення элементаў цыркулярнай эканомікі ў Беларусі

Ужо сёння ў краіне ёсць умовы і перадумовы зрабіць акцэнт на сферу абыходжання з адкідамі, вытворчасць упакоўкі, шэрынгавую эканоміку, а таксама вытворчасць тэкстылю і вопраткі.

  • Замена традыцыйнай сыравіны і матэрыялаў узнаўляльнымі, біялагічнымі, другаснымі, а таксама атрыманне другаснай сыравіны з адкідаў.
  • Перагледзець тэхнічныя патрабаванні да ўпакоўкі: у прыватнасці, неабходна забараніць упакоўку, якая не падлягае другаснай перапрацоўцы (кампазітную ўпакоўку).
  • Увесці заканадаўчыя патрабаванні, якія прадпісваюць экалагічны дызайн прадукцыі (разумны дызайн), патрабаванні да прыдатнасці матэрыялаў для другаснай перапрацоўкі, даўгавечнасці або рамонтапрыдатнасці вырабаў.
  • Аблічбаваць інфраструктуру па ўтылізацыі адкідаў: арганізаваць збор і абнаўленне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу пра тыпы адкідаў, якія ўтвараюцца на прадпрыемствах, і вольныя магутнасці перапрацоўчых заводаў і палігонаў. Гэта дазволіць вытворчым прадпрыемствам і кампаніям, якія арганізоўваюць утылізацыю, больш эфектыўна, хутка і гнутка планаваць утылізацыю.
  • Перавага прапанове паслуг, а не прадуктаў, калі ўласнікам прадукта застаецца пастаўшчык. Гэты захад мае на ўвазе інтэнсіўнае выкарыстанне наяўных прадуктаў і актываў. Гэта развіццё шэрынг-сэрвісаў (супольнае выкарыстанне), рамонту і лізінгу: сэрвісы каршэрынгу, шэрынг ровараў і самакатаў, магчымасць выкарыстання ўласных кубкаў замест кубачкаў на вынас, стварэнне сістэмы вяртання шкляной тары, вяртання непрыгоднай вопраткі і тэкстылю і інш.
  • Развіццё новых галін: ад сартавання і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў да адкрыцця прадпрыемстваў тыпу рамонтных майстэрняў, атэлье і іншых арганізацый, якія падаўжаюць тэрмін службы прадукта. У гэтай сувязі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб тым, якім чынам можна садзейнічаць пашырэнню сістэмы шматразовага выкарыстання на падставе адпаведнай прававой базы і распрацаваць неабходныя дадаткі на прававым узроўні.
  • Арганізацыя эканамічных асацыяцый і сеткавых структур у якасці ключавых гульцоў у справе стварэння цыркулярнай эканомікі.
  • Распрацоўка праграм па пераходзе да цыркулярнай эканомікі на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
  • Павышэнне дасведчанасці пра магчымасці і спосабы пераходу ад лінейнай да цыркулярнай бізнес-мадэлі, перспектывах яе развіцця і перавагах для ўсіх тыпаў прадпрыемстваў.

 

Нарматыўныя прававыя дакументы

Эканоміка замкнёнага цыклу ўжо замацаваная ў шэрагу прававых дакументаў, у якіх, напрыклад, прадугледжваюцца прадухіленне ўтварэння адкідаў і прынцып пашыранай адказнасці вытворцы ў якасці цэнтральных кампанентаў цыркулярнай эканомікі:

1) Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 года

2) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 года № 313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адкідамі спажывання»

3) Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года

 

 

 

 

admin2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020-2024 © Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі