UncategorizedРЭФАРМАВАННЕ ПЕНСІЙНАЙ СІСТЭМЫ

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/00011.png

КАРОТКАЕ АПІСАННЕ

Дзеючая салідарная сістэма не гарантуе годнага жыцця на пенсіі. Напаўняльнасць Пенсійнага фонду працягвае пагаршацца з-за складанай дэмаграфічнай сітуацыі і старэння насельніцтва. Захады па павышэнні пенсійнага ўзросту, якія прымаюцца ўладамі, не паляпшаюць становішча. Непразрыстасць пенсійных налічэнняў не спрыяе даверу насельніцтва да сістэмы, што перашкаджае правядзенню яе рэфармавання. Высокая падатковая нагрузка на бізнес спрыяе выкарыстанню шэрых схем для яе зніжэння, што ў доўгатэрміновай перспектыве прыводзіць да росту дэфіцыту сродкаў у Пенсійным фондзе.

Пенсійная рэформа прадугледжвае спрашчэнне пенсійнай формулы і дэбюракратызацыю сістэмы, павышэнне фінансавай адукаванасці насельніцтва адносна важнасці свайго ўдзелу ў забеспячэнні годнага ўзроўню жыцця на пенсіі. Увядзенне абавязковай назапашвальнай пенсіі будзе садзейнічаць устойлівасці пенсійнай сістэмы ў доўгатэрміновай перспектыве, а таксама зацікаўленасці работнікаў у адлічэннях на годную старасць.

Пенсіі

ПРАБЛЕМЫ, НА РАШЭННЕ ЯКІХ НАКІРАВАНА РЭФОРМА

1. Крызіс салідарнай пенсійнай сістэмы і напаўнення Пенсійнага фонду ў сувязі з неспрыяльнай дэмаграфічнай сітуацыяй.

Сёння тыя, хто працуе, аплочваюць са сваіх заробкаў унёскі ў Пенсійны фонд і забяспечваюць тых, хто атрымлівае пенсіі. На аднаго пенсіянера ў Беларусі прыпадае каля 1,7 працуючых. Да 2050 года кожнаму працоўнаму прыйдзецца ажыццящляць адлічэнні на ўтрыманне сваёй сямі і аднаго пенсіянера.

Спроба дзяржавы вырашыць праблему напаўнення Пенсійнага фонду за кошт павелічэнне пенсійнага ўзросту не прыносіць вынікаў. У сувязі з нізкай нараджальнасцю прагназуецца павелічэнне пенсійнай нагрузкі на працуючых у доўгатэрміновай перспектыве.

2. Высокі ўзровень пенсійных тарыфаў, які стымулюе ўхіленне ад выплаты унёскаў і «заробак у капэртах».

У цяперашні час у Беларусі адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы ўзровень пенсійных унёскаў, які складае для большасці працадаўцаў 34%:

* 28 % ідзе на пенсійнае страхаванне,

* 6 % на сацыяльнае страхаванне.

Для работніка гэты тарыф складае 1 %, які ўтрымліваецца з яго заробку.

Высокі ўзровень пенсійных тарыфаў стымулюе развіццё ценявой эканомікі, выплаты «заробкаў у капэртах» і, адпаведна, у перспектыве скарачэнне унёскаў у Пенсійны фонд.

3. Непразрыстасць страхавой пенсійнай сістэмы, адсутнасць стымулаў для работніка рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) ці пенсійныя назапашванні.

У Беларусі няма практыкі загадзя інфармаваць грамадзяніна аб памеры пенсіі. Самаму работніку вельмі цяжка самастойна вызначыць памер сваёй будучай пенсіі з-за складанасці разлікаў.

Большасць грамадзян не задумваецца або не ведае аб тым, як фармуецца ФСАН (у тым ліку Пенсійны фонд). У выніку ў грамадзян фармуецца скажонае ўяўленне пра тое, што пенсіі і дапамогі ім плаціць дзяржава.

Уся сфера пенсійнага страхавання ў Беларусі манапалізаваная, а альтэрнатыўныя прапановы па забеспячэнні старасці на рынку адсутнічаюць. Для таго, каб афіцыйна атрымліваць пенсію неабходна рабіць страхавыя ўнёскі ў ФСАН альбо скарыстацца паслугай дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта» альбо даччынай кампаніі «Прыорбанка» – «Прыорлайф».

4. Пастаяннае ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў для атрыманні працоўнай пенсіі і «пастка страхавога стажу».

Абавязковай умовай для працоўнай пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў зяўляецца наяўнасць стажу працы з выплатай унёскаў у бюджэт. Аднак у апошнія гады дзяржава пастаянна павялічвае мінімальны страхавы стаж. З 2015 года адбылося павелічэнне з 10 да 15 гадоў, хоць яшчэ ў 2013 годзе ён складаў 5 гадоў. Гэтая тэндэнцыя працягнецца да 2025 года, калі для атрымання працоўнай пенсіі неабходна будзе мець стаж у 20 гадоў.

У страхавы стаж, у адрозненне ад агульнага, з-за адсутнасці адлічэнняў у ФСАН не ўключаюцца:

Дэкрэтны адпачынак;

Перыяды выплаты дапамогі па беспрацоўі;

Адпачынак па дагляду за інвалідам / дзіцем-інвалідам / асобай старэйшай за 80 гадоў;

Дзённае навучанне ў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе.

Пры гэтым цэлая група грамадзян апынулася ў пастцы страхавога стажу. Частка работнікаў, якія ў перыяд новаўвядзенняў дасягаюць пенсійнага ўзросту і маюць дастатковы страхавы стаж па старых правілах, не дацягваюць да страхавога стажу па новых правілах. Гэтыя людзі не могуць атрымаць ні пенсію па ўзросту на агульных падставах, ні сацыяльную пенсію.

5. Невысокі памер працоўных пенсій для большасці работнікаў і выключныя пенсійныя ўмовы для асобных груп грамадзян.

Размеркавальная пенсійная сістэма ў Беларусі характарызуецца, з аднаго боку, нізкім памерам працоўных пенсій, з другога – высокім тарыфам страхавых унёскаў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў студзені 2020 года склаў 445,90 бел.руб., а намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў 1118,10 бел. руб.

Суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняга заробку ў студзені 2020 года ў Беларусі склалі 39,9%.

Разам з тым, у дзяржслужачых, супрацоўнікаў МУС, КДБ, МНС, вайскоўцаў пенсіі значна вышэйшыя, чым у астатніх пенсіянераў. Да прыкладу, пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых рэгулюецца ў межах адмысловага заканадаўства, а выплаты важыццяўляюцца з рэспубліканскага бюджэту, а не пенсійнага фонду.

6. Нявыгадныя ўмовы для працоўнай занятасці сталых людзей на пенсіі.

У Беларусі працоўную дзейнасці працягваюць каля 600 тыс. пенсіянераў.

Гэтыя грамадзяне (і прадпрыемствы, на якіх яны працуюць) працягваюць рабіць адлічэнні ў ФСАН і, адпаведна, аплочваць уласныя пенсійныя выплаты.

Пенсіянерам, якія працуюць з больш высокім каэфіцыентам заробку (вышэй за 1,3) пенсійныя выплаты ажыццяўляюцца не ў поўным памеры. Пры гэтым яны не вызваляюцца ад аплаты страхавых унёскаў у ФСАН, што ў выніку прыводзіць да фармавання шэрага рынку працы, на якім частка пенсіянераў занятая нелегальна.

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РЭФОРМЫ

1. Забеспячэнне празрыстасці пенсійнай сістэмы і павышэнне даверу насельніцтва.

2. Забеспячэнне ўстойлівасці пенсійнай сістэмы і Пенсійнага фонду.

3. Павышэнне эфектыўнасці назапашвання і расходавання сродкаў.

4. Павышэнне ўзроўню пенсій па ўзросту.

5. Падтрыманне прымальнага ўзроўню страхавой нагрузкі для бізнесу.

6. Увядзенне абавязковага назапашвальнага ўзроўню пенсійнай сістэмы.

АСНОЎНЫЯ МЕРЫ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ РЭФОРМАЎ

1. Роўны ўзрост выхаду на пенсію для мужчын і жанчын – 60 гадоў.

Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту цесна звязаны з захаваннем працаздольнасці, стварэннем новых працоўных месцаў на рынку працы для асоб перадпенсійнага ўзросту, зніжэннем ўзроўню беспрацоўя. Ва ўзросце, які дае права на пенсію, можа працаваць 80% людзей, але пры гэтым толькі 1⁄3 — на ранейшым працоўным месцы, а 2⁄3 — з няпоўным рабочым днём ці выконваючы працу на даму.

2. Спрашчэнне сістэмы органаў сацыяльнага забеспячэння і абяднанне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і яго органаў на месцах з органамі кіравання Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).

Гэта дазволіць спрасціць саму сістэму названых органаў, скараціць колькасць іх адміністрацыйна-кіраўнічага персаналу, а вызваленыя сродкі накіраваць у адпаведныя фонды, са сродкаў якіх ажыццяўляецца сацыяльнае забеспячэнне.

3. Уніфікацыя пенсійнага заканадаўства і забеспячэнне роўных ўмоў для ўсіх катэгорый грамадзян па пенсійным забеспячэнні.

Варта адмовіцца ад вялікай колькасці пенсійных ільгот. Так пенсіі за выслугу гадоў і пенсіі, звязаныя з пэўнымі відамі прафесійнай дзейнасці, павінны разглядацца як разнавіднасць працоўных пенсій без прывілеяваных каэфіцыентаў.

4. Адмена паніжальнага каэфіцыента і адмена унёскаў у ФСАН для тых. хто працуе на пенсіі.

Гэта стане стымулам для працягу працоўнай занятасці работнікаў у пенсійным узросце і прысутнасці пенсіянераў на рынку працы.

5. Уключэнне ў страхавы стаж наступных перыядаў:

* атрыманне дапамогі па абавязковаму сацыяльнаму страхаванню ў перыяд часовай непрацаздольнасці;

* дагляд аднаго з бацькоў за кожным дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў;

* атрыманне дапамогі па беспрацоўі;

* утрыманне пад вартай асоб, неабгрунтавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, і перыяд адбыцця пакарання гэтымі асобамі ў месцах пазбаўлення волі;

* дагляд, які ажыццяўляецца працаздольнай асобай за інвалідам I групы, дзіцем-інвалідам або за асобай, якая дасягнула ўзросту 80 гадоў;

* дзённае навучанне ў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе.

6. Увядзенне абавязковага назапашвальнага ўзроўню з захаваннем базавага пакета сацыяльнай пенсіі.

Дзяржава захоўвае салідарную пенсійную сістэму ў якасці базавай ступені і бярэ на сябе абавязацельствы па яе функцыянаванні. Забеспячэнне гэтага віду пенсій гарантуецца асобным артыкулам выдаткаў са сродкаў, якія паступаюць у выглядзе сацыяльнага падатку ад наймальнікаў і прадпрымальнікаў, у дзяржаўны пенсійны фонд. Памер гэтай часткі пенсіі адпавядае мінімальнаму пражытковаму мінімуму.

Другую ступень фармуюць назапашвальныя пенсійныя фонды, якія ствараюцца як незалежныя арганізацыі. Плацяжы ў бюджэт гэтых фондаў паступаюць ад дзяржавы і прыватных асоб. Праца назапашвальных фондаў рэгламентуецца і кантралюецца дзяржавай.

7. Пераразмеркаванне абавязковых пенсійных унёскаў паміж дзяржаўным пенсійным фондам сацыяльнага страхавання і назапашвальнымі фондамі.

Рэформа прадугледжвае паступовае павелічэнне адлічэнняў у назапашвальны фонд на імянны рахунак грамадзяніна 10% ад яго заробка да 2030 годзе (з крокам 1% у год).

Пры гэтым унёскі размяркоўваюцца наступным чынам: на імянны рахунак у абраным работнікам Пенсійным фондзе пералічваецца 50% пенсійнага ўнёска з яго заробка, а дзяржава перелічвае дадатковыя 50% сумы. Гэтым дзяржава стымулюе грамадзяніна ўдзельнічаць у другой ступені пенсійнай сістэмы.

Адначасова праводзіцца зніжэнне нагрузкі на прадпрыемствы па выплатах у Пенсійны фонд да 24% (з крокам 1% у год).

8. Унясенне зменаў у падатковае заканадаўства і льготы для удзельнікаў назапашвальнай сістэмы.

Для прадпрыемстваў прадугледзець вылікі з падаткаабкладальнай базы па прыбытку, а для індывідуальных прадпрымальнікаў зніжэнне ставак адзінага падатку ў залежнасці ад памеру накапляльных унёскаў, для работнікаў льготы па падаходным падатку.

9. Перадача ў назапашвальныя пенсійныя фонды не менш за 25% акцый буйных дзяржпрадпрыемстваў або 25% сродкаў ад прыватызацыі дзяржмаёмасці.

ОРГАНЫ, ЯКІЯ ПРЫМАЮЦЬ РАШЭННЕ

– Парламент;

– Савет Міністраў;

– Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ

Распрацоўка і прыняцце Кодэкса аб сацыяльным забеспячэнні Рэспублікі Беларусь;

– Закон «Аб пенсійным забеспячэнні».

Падатковы кодэкс.

editor

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

http://zabelarus.com/wp-content/uploads/2020/05/RPR-RB-5a2-w.png
2020 @ Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі
Выкарыстанне матэрыялаў вэб-сайта магчыма без папярэдняй згоды пры ўмове спасылкі на www.zabelarus.com
Папулярныя старонкі